Кастрычніцкая плошча гатова да масавага катання

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску заліты адкрыты каток. Увечары 13 снежня тут будуць адкрытыя пункты пракату спартыўнага інвентара. Як паведаміў агенцтву "Мінск-Навіны" першы намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама Юрый Шакола, у пункты пракату на плошчу завезена прыкладна 600 пар канькоў розных памераў.

У будныя дні каток будзе працаваць з 10.00 да 22.00, у выходныя і святочныя дні — з 10.00 да 21.00.

Пра час працы ў дзень выбараў пакуль нічога не паведамляецца.