Кастусёў паспеў падаць скаргу у ЦВК
Рыгор Кастусёў паспеў падаць скаргу у Цэнтрвыбаркам і папрасіў лічыць яе паданай таксама ад тых кандыдатаў на прэзідэнта, хто пазбаўлены магчымасць гэта зрабіць. Кастусёў пэўны, што затрыманыя Ўладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч і Алесь Міхалевіч пры наяўнасці такой магчымасці таксама рэалізавалі б сваё права абскарджваць вынікі выбараў.
Кастусёў паведаміў БелаПАН, што абгрунтаванне скаргі размяшчаецца на 38 старонках. Апроч таго, 36 старонак складае дадатак са скаргамі назіральнікаў дэмакратычных прадстаўнікоў участковых камісіяў, якія яны падавалі ў выбарчыя кампаніі рознага ўзроўню і пракуратуру.