Кастусёў працягне выступаць па радыё і тэлевізіі
Кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў збіраецца цалкам выкарыстаць магчымасці выступіць па радыё і тэлевізіі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю БелаПАН.
Нагадаем, зранку 26 лістапада падчас радыёвыступу Кастусёў паўтарыў сваю прамову, зробленую падчас тэлетрансляцыі два дні таму. Як і падчас тэлезвароту, напрыканцы сваёй прамовы кандыдат развітаўся з выбарцамі, паабяцаўшы сустрэцца ў дзень выбараў. Тым не менш Кастусёў мае права яшчэ па адным разе выступіць на радыё і тэлевізііі.
Як адзначыў Кастусёў, яго словы не азначалі, што ён адмаўляецца ад далейшых выступаў па радыё і тэлевізіі. Кандыдат заявіў, што ён меў на ўвазе асабістую сустрэчу з выбарцамі 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы Мінску ў 20 гадзін.