Кастусёў працягвае чакаць адказу ад Філарэта
Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў не атрымаў адказу на свой зварот да мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з просьбай заклікаць улады да вызвалення зняволеных па палітычных матывах і да спынення рэпрэсій. Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты Кастусёў паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё.
Яго адкрыты ліст быў апублікаваны на сайце Партыі БНФ 7 студзеня.
"Сёлета светлы дзень Калядаў у Беларусі азмрочаны ўжо дваццаццю днямі гвалту дзяржавы супраць грамадзянаў, маштаб якога нечуваны з савецкіх часоў, які перайшоў усе межы разумнага сэнсу", — гаварылася ў звароце да Філарэта.
Палітык заклікаў пастыра падзяліць занепакоенасць пагрозай расколу грамадства, разбурэння асноў "святла і спакою ў краіне". Прасіў "звярнуць свой голас у абарону справядлівасці і маральнасці".
Нягледзячы на маўчанне мітрапаліта, Кастусёў спадзяецца, што адказу на свой ліст ён усё ж дачакаецца.
Паводле яго словаў, на пасяджэнні палітрады Партыі БНФ, якое адбудзецца 11 студзеня, сярод іншых будзе абмяркоўвацца і гэтае пытанне.