Кастусёў заклікаў беларусаў абараніць суверэнітэт
17 снежня кандыдат на прэзідэнта Рыгор Кастусёў распаўсюдзіў заяву, у якой заклікаў беларусаў “выйсці на плошчу” 19 снежня для абароны нацыянальнага суверэнітэту, паведамляе БелаПАН. Як вынікае з заявы, беларускай народнай гаспадарцы пагражае “поўная інкарпарацыя” ў расійскую. Сведчанне гэтаму — нядаўнія дамоўленасці ў Маскве па Адзінай эканамічнай прасторы. Ратыфікацыя Беларуссю дамоваў па АЭП, перакананы Кастусёў, “будзе азначаць сур’ёзны крок па здачы нашага нацыянальнага суверэнітэту”.
Кандыдат ад Партыі БНФ лічыць, што Расія падтрымала на беларускіх выбарах найбольш прарасійскага кандыдата — Лукашэнку. Мэта Масквы — атрымаць кантроль “над беларускай маёмасцю, прадпрыемствамі, фінансавай і валютнай сістэмай, межамі, войскам ды іншымі інстытутамі суверэннай дзяржавы”.
Ва ўмовах, калі шантажу Масквы спрыяе сусветны крызіс і пагаршэнне знешнеэканамічнай кан’юнктуры, удзел у выбарах нацыянальна-дэмакратычных сілаў можа пераследваць адну мэту — “абарону незалежнасці”, падкрэсліваецца ў заяве.