Каталіцкая царква ў Беларусі святкуе 20-годдзе адраджэння
20-годдзе адраджэння сваіх структур святкуе Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі. Нагадаем, у 1989 годзе была ўтвораная першая каталіцкая епархія — Мінская (цяпер іх ужо чатыры — Мінска-Магілёўская, Пінская, Гродзенская і Віцебская).
Першым каталіцкім епіскапам у Беларусі пасля 60-гадовай адсутнасці іерархаў у беларускім касцёле стаў Тадэвуш Кандрусевіч, цяперашні Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, нагадвае БЕЛТА.
Першым каталіцкім епіскапам у Беларусі пасля 60-гадовай адсутнасці іерархаў у беларускім касцёле стаў Тадэвуш Кандрусевіч, цяперашні Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, нагадвае БЕЛТА.