Каталікі адзначаюць свята Ахвяравання Пана (Грамніцы)
Сёння каталікі адзначаюць свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі, паведамляе Catholic.By У гэты дзень падчас літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету.
Свечка — своеасаблівы сімвал гэтага свята. Асвечаныя ў гэты дзень свечкі называюць грамнічнымі, бо іх запальваюць у час навальніц, якія суправаджаюцца моцным ветрам, маланкамі і грымотамі, каб апека Маці Божай выратавала ад небяспекі стыхіі.
У свята Ахвяравання Пана ва ўсіх касцёлах Беларусі праходзяць святочныя набажэнствы.