Каталікі адзначаюць сёння Грамніцы
Асвячэнне свечак і вады адбываецца сёння ва ўсіх каталіцкіх храмах Беларусі. 2 лютага каталікі адзначаюць адно з самых вялікіх хрысціянскіх святаў, якое ў Беларусі носіць назву Грамніцаў. Грамнічная свечка мае адмысловую сілу, яе запальваюць у дні бедстваў, яе агнём лечаць інфекцыйныя захворванні, а грамнічная вада мае моцную ачышчальную сілу.
Як адзначае "Інтэрфакс", па гэтым дні ў народзе заўсёды вызначалі надвор'е на вясну. Калі снег мяце праз дарогу — будзе позняя вясна, а калі не мяце — ранняя.
Паводле народных павер'яў, калі на Грамніцы крапае з дахаў, то будзе добры ўраджай пшаніцы, а калі дзьме моцны вецер - трэба чакаць добрага ўраджая садавіны.