Каталікі і праваслаўныя ўспамінаюць памерлых
У праваслаўных вернікаў сёння Дзімітраўская бацькоўская субота, а ў каталікоў Дзень памяці, або Дзяды.
Згодна з хрысціянскай традыцыяй, продкі чакаюць ад сваіх нашчадкаў малітваў. Напярэдадні бацькоўскай суботы у црквах праходзіць адмысловая памінальная служба - парастас. 2 лістапада служыцца бацькоўская паніхіда з асвячэннем ежы.
Каталікі ў Дзень памінання памерлых нагадваюць пра тое, што людзі павінны шанаваць тых, хто сышоў з жыцця і трапіў у чысцец. Скараціць тэрмін ачышчэння могуць толькі добрыя справы і малітвы, пакаянне тых, хто жыве і памятае аб памерлых. У гэты дзень прынята наведваць магілы родных.