Каток у Мінску не будзе прызначаны для адпачынку людзей
Каток у Мінску не будзе прызначаны для адпачынку людзей 1 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы з’явіцца каток. Начальнік арганізацыйна-масавага аддзелу Упраўлення фізічнай культуры і спорту Мінгарвыканкаму Юры Шакола расказаў «Еўрарадыё», што ні дождж, ні спёка яму не перашкодзяць:
«Каток будзе працаваць першага ліпеня з 9-й да 15-й гадзіны. Будзе выкарыстаны сінтэтычны лёд. Калі будзе спякотна ці пойдзе дождж - нічога страшнага. Каток разлічаны на тэмпературу ±50 оС».
Раней усе сродкі масавай інфармацыі паведамлялі, што каток летам у цэнтры сталіцы робіцца для мінчукоў і гасцей гораду. Зараз жа аказалася, па словах спадара Шаколы, што катое прызначаны не для адпачынку людзей:
«Каток робіцца дзеля таго, каб арганізаваць паказальны выступ хакеістаў да іншых каньковых дысцыплінаў. Канкрэтна для людзей каток не будзе разлічаны. Людзі змогуць толькі паглядзець».