Кайлі Міноўг атрымала Ордэн Брытанскай імперыі
Аўстралійская поп-зорка Кайлі Міноўг ушанаваная Ордэнам Брытанскай імперыі за дасягненні ў музычнай галіне.
У чацвер, 3 ліпеня спявачка атрымала ганаровую ўзнагароду з рук прынца Чарльза на цырымоніі ў Букінгемскім палацы. Пра прысуджэнне ордэна спявачцы стала вядома яшчэ ў канцы мінулага году.
Пасля ўручэння Кайлі Міноўг зазначыла, што для яе гэта вялікі гонар, які прымушае яе ганарыцца сваёй працай.
Кайлі Міноўг вядомая сваімі шматлікімі хітамі, у прыватнасці, песнямі I Should Be So Lucky і Spinning Around.
У 2005 годзе яна прайшла курс лячэння ад рака грудзей. Пачала яна сваю кар'еру ў шоў-бізнэсе ў якасці актрысы ў аўстралійскіх тэлесерыялах Skyways і The Henderson Kids.
Шырокую вядомасць заваявала дзякуючы серыялу Neighbours. Пасля чаго Кайлі Міноўг пачала выступаць як спявачка.
Яна збіраецца спяваць да таго часу, пакуль ёй не споўніцца 60.
Гэта ўжо не першая ганаровая ўзнагарода, якой сёлета была ўшанаваная Кайлі Міноўг. Раней яна стала Кавалерам Ордэна літаратуры і мастацтваў Францыі. А ў студзені было абвешчана, што Кайлі Міноўг ўшанаваная вышэйшай узнагародай Нямеччыны ў вобласці шоў-бізнэсу, Залатой камерай.
Фота: www.topnews.in