Казахі згодны пераплочваць за фільм пра Бората

DVD-версія фільма "Борат: культурныя даследаванні Амерыкі на карысць слаўнага народу Казахстана" з’яўляецца найбольш распаўсюджаным кінематаграфічным таварам для грамадзян Казахстана. Як паведамляе Hollywood.com, гэта афіцыйныя вынікі продажу інтэрнэт-крамы Amazon.com. Па сцвярджэнні Ракхі Парэха, які ўзначальвае медыйны аддзел кампаніі, кліентаў з Казахстана не хвалююць дадатковыя плацяжы, якія бяруць за дастаўку дыскаў з Вялікабрытаніі.

Відаць, грамадзяне гэтай краіны жадаюць самі разабрацца ў тым, што канкрэтна выклікала столькі шуму і незадавальнення іх уладаў.

Нагадаю, што на пачатку сакавіка ў афіцыйным дакладзе Дзярждэпартамента ЗША, які быў прысвечаны правам чалавека, забарона акрэдытацыі Бората ў даменнай зоне ".kz" прыводзіцца ў якасці прыкладу парушэння свабоды слова ў Казахстане.

Дадам, што вобраз казахскага тэлежурналіста Бората Сагдзіева створаны і паспяхова эксплуатуецца брытанскім комікам Сашам Баранам Коэнам, які быў ушанаваны "Залатым глобусам" як лепшы камедыйны акцёр 2006 года.

Фота: www.aftonbladet.se