Казулін і Лябедзька: “нулявы варыянт” для Беларусі — не варыянт!
Падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску Казулін і Лябедзька заявілі, што прагматычнае стаўленне Еўропы да Лукашэнкі вядзе беларускіх дэмакратаў да вялікага крызісу. Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы губляюць сваю еднасць. Так лічыць экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі і былы палітвязень Аляксандр Казулін:
Аляксандр Казулін: “Сёння ўжо бачна гэты падзел. І гэта вельмі хутка заўважылі беларускія ўлады: ёсць такі вельмі важны беларускі палітык, які за дыялог. За супрацоўніцтва з цяперашнімі ўладамі. За прыезд спадара Лукашэнкі ў Прагу.
Але 90% так не лічаць. І мы кажам пра гэта: 90% дэмакратычных актывістаў Беларусі лічаць гэта здрадай. Здрадай інтарэсам цэлага народа ў карыслівых мэтах”.
Галоўная прычына раскола сярод дэмакратаў — адсутнасць адзінай пазіцыі наконт развіцця стасункаў паміж беларускімі ўладамі і Саветам Еўропы. Падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску беспартыйны Аляксандр Казулін і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявілі пра тое, што менавіта яны вядуць дыялог з еўрапейскімі чыноўнікамі ад імя большасць беларускіх дэмакратаў. Працягвае Анатоль Лябедзька:
Анатоль Лябедзька: “Калі мы з Казуліным сустракаемся са старшынёй Еўрапарламента Пётэрынгам, з еўракамісарам па міжнародных справах Ферэрай-Вальднер, дык мы маем пісьмовыя ці вусныя паўнамоцтвы на рэтрансляцыю пазіцыі.
Яна не 100%-ная, гэта сапраўды так, бо сёння па шэрагу пытанняў ёсць разыходжанні. Але тое,што мы казалі пра дыялог, пра санкцыі і пра Прагу, мы казалі ад імя 90-95% прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі”.
І Аляксандр Казулін, і Анатоль Лябедзька выступаюць супраць пацяплення стасункаў паміж беларускімі ўладамі і Саветам Еўропы да той пары, пакуль Беларусь не выканае ўсе ўмовы, якія паставіў перад ёй Еўрасаюз.
А “нулявы варыянт”, які генсек Савета ЕС Хаўер Салана падчас свайго візіту ў Мінск нібыта прапанаваў А. Лукашэнку, вядзе Беларусь да “кіраванай дэмакратыі”. Таксама, як і працяг частковай адмены санкцыяў у дачыненні беларускіх чыноўнікаў.
Анатоль Лябедзька: “Такі падыход — нулявы падыход — пазбаўляе Лукашэнку матывацыі нешта мяняць. А навошта яму нешта мяняць, калі яго і так запрасілі ў Прагу? Навошта яму нешта мяняць, калі яму і так даравалі тое, што ён рабіў 15 гадоў? Навошта яму нешта мяняць, калі ніхто ніяк не рэагуе на брутальны разгон дзвюх акцыяў і новых палітвязняў?
Таму, насамрэч, гэта карт-бланш для А. Лукашэнкі. І гэта карт-бланш не на пазітыўныя перамены, а на кансервацыю сітуацыі”.
Аб’яднаным дэмакратам А. Казуліну і А.Лябедзьку падаецца, менавіта “нулявы варыянт”, прагматычнае стаўленне Еўропы да А. Лукашэнкі як да ахоўніка газавай трубы можа прывесці прынцыпова новага крызісу беларускіх дэмсілаў. Гаворыць Анатоль Лябедзька:
Анатоль Лябедзька: “Мы можам выйсці на сітуацыю, калі ў наступнай прэзідэнцкай кампаніі будзе прымаць удзел, умоўна кажучы, “канструктыўная апазіцыя”. І ёй нават дадуць някрыўдныя адсоткі ў абмен на тое, што Хаўер Салана, калі застанецца на сваёй пасадзе, і кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаў павіншуюць А. Лукашэнку з бліскучай перамогай”.
Такая сітуацыя задавальняе ўсіх удзельнікаў дыялогу, акрамя беларускай апазіцыі. Еўрачыноўнікі рапартуюць пра паспяховае вырашэнне “беларускага пытання”, а А. Лукашэнка робіцца легітымным прэзідэнтам і працягвае забяспечваць патрэбную Еўропе стабільнасць тымі сродкамі, якія яму падабаюцца.
Але гэта значыць, што нікуды не знікнуць ні жорсткія разгоны вулічных акцыяў, ні палітвязні, ні “чорныя спісы” апазіцыянераў, ні дыскрымінацыя незалежных медыяў.