Казуліну паведамілі пра смерць жонкі
Сёння раніцай палітвязню Аляксандру Казуліну паведамілі пра смерць жонкі. Нагадаем, Ірына Казуліна, якая хварэла на рак малочнай залозы, памерла ўчора вечарам. Начальнік калоніі “Віцьба-3” Віталь Агнісцікаў размаўляў з Аляксандрам
Казуліным каля гадзіны. Цяпер вырашаецца пытанне, каб Казулін змог
паехаць на пахаванне жонкі. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў былы
адвакат палітвязня Ігар Рынкевіч.