КДБ арыштаваў галоўнага “турэмшчыка” Магілёўшчыны
Супраць начальніка Ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласці Вячаслава Сядова распачата крымінальная справа. КДБ інкрымінуе яму злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, піша
“Ежедневник”.
Па папярэдняй інфармацыі, Сядова вінавацяць у тым, што ён з красавіка па ліпень гэтага года загадваў сваім падначаленым адрамантаваць лазню і добраўпарадкаваць зямельны надзел у Бялыніцкім раёне.
Цяпер “чэкісты” шукаюць, дзе яшчэ і як падазраваны выкарыстоўваў сваё службовае становішча. Палкоўніку Сядову пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.