КДБ Беларусі прадухіліў падрыў помніка Арджанікідзэ

КДБ Беларусі вынес афіцыйнае папярэджанне грамадзяніну краіны Аляксандру Малчанаву, які планаваў падарваць помнік Сярго Арджанікідзэ ў Барысаве.
Пра гэта паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў камітэта дзяржбяспекі. Пас словах чэкістаў, атрыманыя падчас аператыўна-вышуковай дзейнасці матэрыялы сведчаць аб пошуку Малчанавым магчымасці набыцця выбуховых рэчываў для арганізацыі выбуху помніка Арджанікідзэ.

Ён прызнаў, што раней здзяйсняў шэраг супрацьпраўных акцый, у тым ліку абліў у Барысаве фарбай манумент памяці вайскоўцам, загінулым у Другой сусветнай вайне. Малчанаў папярэджаны аб недапушчальнасці падобных дзеянняў і аб адказнасці, аб чым складзены пратакол абвяшчэння афіцыйнага папярэджання.

Таксама яму растлумачана, што ў выпадку здзяйснення ім злачынства пратакол афіцыйнага папярэджання аб будзе далучаны да крымінальнай справы.


Паведамляе “Інтэрфакс”