КДБ Беларусі расследуе тэракты супраць беларускіх самалётаў у Самалі

КДБ Беларусі мае досыць шырокую інфармацыю для расследавання тэрарыстычных актаў у Самалі, дзе былі збітыя два беларускія авіялайнеры.

“Мы паслалі запыты ў дзяржавы, у якіх ёсць дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Самалі, і ўсё адгукнуліся, у тым ліку ЗША”, – цытуе першага намесніка старшыні КДБ Васіля Дземянцея сайт “Беларускі партызан”.

"Пра тое, што адбылося, паступае досыць зразумелая інфармацыя", – удакладніў спадар Дземянцей.