КДБ можа ўзначаліць былы танкіст

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Сцяпан Сухарэнка можа пазбавіцца сваёй пасады.
Паводле звестак Інтэрнэт-сайта «Беларускі партызан», начальніку Службы бяспекі прэзідэнта Юрыю Жадобіну было прапанавана ўзначаліць КДБ. Аднак ён пакуль яшчэ вагаецца. Нагадаем, пазіцыі Сухарэнкі пахіснуліся пасля затрымання трох афіцэраў дзяржбяспекі, якіх абвінавачваюць у карупцыі.

Пра Жадобіна вядома, што ён атрымаў танкавую вайсковую адукацыю — скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню і камандны факультэт Вайсковай акадэміі бронетанкавых войскаў у Маскве, ачольваў унутраныя войскі Беларусі.

Беларускі партызан