КДБ паставіў Калякіна "на ўлік"
Сёння старшыню Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна азнаёмілі з пастановай намесніка старшыні КДБ аб пастаноўцы яго на ўлік у адпаведнасці з законам "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў". Палітыку заявілі, што ў яго дзеяннях ўгледжваецца пагроза інтарэсам нацыянальнай бяспекі, а таксама што яны могуць прывесці да злачынстваў супраць Беларусі, дыскрэдытацыі рэспублікі і яе ўлады.
"Гэта спроба зрабіць ціск на мяне ў сілу таго, што я маю свае перакананні, свае погляды на тое, што адбываецца ў краіне. Згодна з Канстытуцыяй, я маю права выказваць гэтыя перакананні, адстойваць іх, выказваць меркаванні і заўвагі па пытаннях дзейнасці дзяржаўных органаў" , — заявіў лідэр Партыі "Справядлівы свет" навінаваму парталу UDF.BY.
Калякін мяркуе, што за гэтым могуць быць зробленыя і іншыя абмежавальныя захады.Цяпер ён кансультуецца з юрыстамі аб магчымасці аспрэчыць пастанову.