КДБ пра верш Я.Купалы: "Хто падрыхтаваў гэты дакумент і каму ён належыць?"
Старшыня магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Салаўёў 31 студзеня быў дапытаны ў КДБ.
Як паведаміў БелаПАН Салаўёў, яго выклікалі позвай, дастаўленай пад распіску, у першай палове дня. У якасці сведкі па справе аб падзеях 19 снежня ў Мінску ён з'явіўся на допыт да супрацоўніка УКДБ па Магілёўскай вобласці Андрэя Махунова.
"Следчы задаваў пытанні, ці бачыў я тых, хто біў шкло, ці ведаю я іх. Я адказваў, што не, не бачыў і не ведаю. Да біцця шкла ніхто не заклікаў", — сказаў Салаўёў.
Таксама Салаўёву было зададзена пытанне пра верш Янкі Купалы "На сход", які быў выяўлены ў камп'ютары, канфіскаваным у кватэры актывіста пры вобыску 15 студзеня. Супрацоўнік КДБ цікавіўся, "хто падрыхтаваў гэты дакумент і каму ён належыць".