КДБ раіць "не рабіць неабдуманых учынкаў"

Актывіст не выключае, што хтосьці са знаёмых паведаміў супрацоўнікам КДБ аб яго ўдзеле ў падзеях 19 снежня ў Мінску.

Аляксандра таксама пыталіся, хто са знаёмых ехаў на акцыю з Магілёва, каго ён бачыў на Плошчы. "Прапаноўвалі стандартнае супрацоўніцтва па справе. Я адмовіўся. Параілі не рабіць неабдуманых учынкаў", — распавёў Анісімаў Радыё "Свабода".