КДБ распачаў крымінальную справу супраць маёра міліцыі

Магілёўскае ўпраўленне КДБ распачало крымінальную справу ў дачыненні да маёра Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю МУС, піша “Штодзённік”.
Па звестках КДБ, падчас сваёй службы ў Магілёве маёр са снежня 2007 года па люты 2009-га ўносіў скажоную інфармацыю ў банкаўскія дакументы, а таксама выкарыстоўваў даведкі аб прыбытках з загадзя завышанай сярэднемесячнай сумай заробку.

Дзякуючы гэтаму супрацоўнік міліцыі, атрымліваў салідныя грашовыя крэдыты ў банках Магілёва. Цяпер КДБ спрабуе высветліць, ці сам аператыўнік падрабляў даведкі аб прыбытках або ў гэтым яму дапамагалі супрацоўнікі бухгалтэрыі МУС.