КДБ шукала грошы ў бялыніцкага актывіста

Ён доўжыўся больш за гадзіну. Як кажа актывіст, камітэтчыкі прыехалі за ім на працу. Заявілі, што калі ён адмовіцца паехаць з імі, яны выкарыстаюць супраць яго сілу, паведамляе Радыё Свабода.

Ператрус праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19-20 снежня.

У Мікалая Мяцеліцы забралі сістэмны блок кампутара, 5 флэш-картак. Доўга перабіралі агітацыйную атрыбутыку Някляева, яго кніжкі — аднак вырашылі гэта не забіраць. У пастанове аб вобыску была фраза, што ў кватэры актывіста нібыта павінны быць буйная сума грошай.

У часе перадвыбарчай кампаніі Мікалай Мяцеліца быў сябрам ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева. Арганізоўваў і праводзіў у райцэнтры агітацыйныя мерапрыемствы кандыдата ў прэзідэнты. Збіраў подпісы ў яго падтрымку.