На тэлеканале АНТ анансуюць фільм пра "літоўскага шпіёна"
Міраславас Троцкіс / АНТ
Супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі грамадзяніна Літвы і абвінавацілі яго ў шпіянажы. Сюжэт пра гэта падрыхтаваў дзяржаўны тэлеканал АНТ.
Гаворка ідзе пра Міраславаса Троцкіса. Як заяўляюць на АНТ, у Беларусь ён прыязджаў "пад легендай аднаўлення бацькоўскага дома". Насамрэч літовец, як сцвярджаюць беларускія спецслужбы, быў агентам з пазыўным "Рынга". Паведамляецца, што беларуская контрразведкі кантралявала яго дзеянні з моманту ўезду ў краіну.
На АНТ сказалі, што Троцкіс збіраў інфармацыю пра "стратэгічныя і вайсковыя аб'екты".
Мужчыну асудзілі на 15 гадоў. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Тэлеканал анансаваў паказ фільма пра яго.