КДБ выклікаў студэнтаў і выкладчыка ЕГУ для гутарак
Студэнты і выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта былі выкліканы ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі для гутарак. Студэнтка ЕГУ Кася Сцяпанава паведаміла БелаПАН, што раніцай 24 снежня памежнікі знялі яе з цягніка і завезлі ў Астравецкі аддзел КДБ на допыт..
Выкладчык ЕГУ Святлана Навумава, прадстаўнік грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", паведаміла, што яе таксама выклікалі для гутаркі прадстаўнікі КДБ.
Каардынатар студэнцкай службы ЕГУ Таццяна Бабіч паведаміла , што на гэтым тыдні ў КДБ пагутарылі яшчэ з пяццю студэнтамі ЕГУ. У адрозненне ад Сцяпанавай, гэтыя студэнты былі дапытаны супрацоўнікамі КДБ на пагранічным пункце і мелі магчымасць сесці там жа на цягнік.
Акрамя таго, Бабіч адзначыла, што спіс арыштаваных студэнтаў ЕГУ к гэтаму моманту пашырыўся да дзесяці чалавек. Большасць з іх прыгавораны да тэрмінаў ад 10 да 15 сутак.
Студэнтка ЕГУ Анастасія Палажанка з'яўляецца падазронай па справе аб масавых беспарадкіах, і знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Там жа знаходзіцца выкладчык ЕГУ, Аляксандр Фядута.