КДБ затрымала журналіста Генадзя Барбарыча

У Клубе імя Дзяржынскага затрымалі журналіста Генадзя Барбарыча. Ён браў інтэрв’ю ў жанок арыштаваных. Да яго падышлі кадэбісты, запыталіся дакументы і чаму ён там. Пасля гэтага яго павялі з сабой. Сваякі вязняў чакаюць з перадачамі ўнутры клуба імя Дзяржынскага — дома культуры КДБ. Бо ім забаранілі стаяць з перадачамі каля самога будынку. Гэта стварала нявыгадную для ўладаў карцінку. Каб перадаць гасцінцы сваякам, ім даводзіцца прастойваць некалькі гадзін штодзень, піша “Наша ніва”.