КДБ знайшоў 8 сайтаў з прапагандай рэлігійнага экстрэмізму
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ў рамках міжнароднай спецаперацыі "Проксі" пад эгідай АДКБ выявіў 8 экстрэмісцкіх сайтаў. Як паведамляе "Інтэрфакс", усе 8 інтэрнэт-рэсурсаў прапагандавалі ідэі радыкальнага рэлігійнага экстрэмізму. Акрамя таго, была перапыненая дзейнасць трох аналагічных інтэрнэт-рэсурсаў за межамі Беларусі. Па звестках КДБ, інфармацыя наконт яшчэ трох інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку выкарыстоўваных для публікацыі пагроз тэрактаў у Беларусі ад імя руху Талібан, правяраецца партнёрамі па СНД.
Таксама падчас аперацыі "Проксі" была спыненая дзейнасць 280 інтэрнэт-рэсурсаў з дзіцячай парнаграфіяй, распачатыя тры крымінальныя справы за распаўсюд дзіцячай парнаграфіі на тэрыторыі краіны.
Таксама падчас аперацыі "Проксі" была спыненая дзейнасць 280 інтэрнэт-рэсурсаў з дзіцячай парнаграфіяй, распачатыя тры крымінальныя справы за распаўсюд дзіцячай парнаграфіі на тэрыторыі краіны.