"Керамін" па булітах выйграў у "Нёмана" ў матчы чэмпіянату Беларусі

На адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі ў панядзелак адбыўся адзін матч. Мінскі "Керамін", саступаючы ў пачатку трэцяга перыяду 1:3, здолеў зраўняць лік і перавесці гульню ў авертайм.
Дадатковы час не выявіў пераможцу, а ў серыі булітаў мінчукі былі мацнейшыя. Узначальвае турнірную табліцу па-ранейшаму сталічнае “Юнацтва”.

На 10 ачкоў ад яго адстае “Гомель”. На трэцім месцы — “Металург”. “Керамін” з адставаннем ад лідэра ў 22 ачкі займае чацвёрты радок.