"Керамін" прайграў "Дынама" ў чарговым туры хакейнага чэмпіянату краіны

У чарговым туры хакейнага чэмпіянату Беларусі ў экстралізе 17 лютага лідэр мінскі "Керамін" прайграў землякам з "Дынама", якія ідуць на другім месцы, з лікам 2:3. Астатнія вынікі:

"Хімвалакно" (Магілёў) — "Юнацтва" (Мінск) — 3:4,
"Віцебск" — "Гомель" — 2:5,
"Хімік-СКА" (Наваполацк) — "Металург" (Жлобін) — 4:3 (па булітах).

18 лютага сустрэнуцца "Брэст" і гродзенскі "Нёман".

Становішча каманд:

1.    "Керамін" — 108 ачкоў (48 гульняў);
2.    "Дынама" — 91 (47);
3.    "Юнацтва" — 90 (47);
4.    "Металург" — 77 (47);
5.    "Віцебск" — 75 (48);
6.    "Хімвалакно" — 69 (48);
7.    "Хімік-СКА" — 62 (48),
8.    "Нёман" — 59 (46);
9.    "Гомель" — 57 (47);
10.    "Брэст" — 20 (46).

БелаПАН