Кэтрын Эштан “прадуктыўна” паразмаўляла з Мартынавым у Кіеве
25 лютага Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан сустракалася з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Яны прысутнічалі на цырымоніі інаўгурацыі ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча. Як распавялі Еўрарадыё ў прэс-службе Вярхоўнага прадстаўніка, Сяргей Мартынаў і Кэтрын Эштан мелі “прадуктыўную дыскусію”. Эштан узняла пытанне наконт сітуацыі з Саюзам палякаў і выказала занепакоенасць Еўрасаюза на гэты конт.