Кэтрын Эштан: Прыйшоў час рашучых дзеянняў

Старшыня Камітэта па міжнародных адносінах Сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс заявіў сёння ў Сейме, што вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан падтрымлівае ініцыятывы Літвы па падтрымцы грамадзянскай супольнасці Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў яе лісце, які Зінгерыс атрымаў учора, паведамляе ІА REGNUM.

Спецпрадстаўнік ЕС, па яго словах, яшчэ раз "жорстка асудзіла рэпрэсіі" з боку беларускіх уладаў, падкрэсліўшы, што для Еўрасаюза "прыйшоў час рашучых дзеянняў".

На думку Эштан сёння неабходна наладзіць наўпроставую дапамогу Еўрасаюза няўрадавым арганізацыям Беларусі, незалежным журналістам і студэнтам, а таксама палегчыць усім ахвочым беларусам магчымасць уезду ў Еўрасаюз.