Кэтрын Эштан заклікала вызваліць затрыманых
Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан асуджае збіванне і затрыманне лідараў апазіцыі і заклікае да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых. Пра гэта ідзе гаворка ў паведамленні прэс-службы Вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза наконт падзеяў, што адбыліся ў Мінску увечары і ўначы 19-20 снежня.
У заяве Кэтрын Эштан адзначаецца, што гэтыя падзеі не адлюстроўваюць таго адноснага прагрэсу, які назіраўся у перадвыбарны перыяд.
У заяве Кэтрын Эштан адзначаецца, што гэтыя падзеі не адлюстроўваюць таго адноснага прагрэсу, які назіраўся у перадвыбарны перыяд.