Кевін Бэйкан выступіць супраць Людзей Х у школе

Кевін Бэйкан знімецца ў прыквеле франшызы «Людзі Ікс», які атрымаў назву «Людзі Ікс: Першы клас».  Як паведамляе Total Film, ён выканае ролю аднаго са злыдняў, з якімі будуць ваяваць будучыя супергероі. Але выданню пакуль невядома, які менавіта адмоўны персанаж прапанаваны Бэйкану. Па чутках, яму дастанецца роля містэра Злавеснага, які ўпершыню з'явіўся на экране ў «Uncanny X-Men». Аднак студыя Fox пакуль не пацвердзіла гэту інфармацыю.

Роля Містык аддадзена Джэніфер Лоўрэнс - у іншых фільмах франшызы гэтую гераіню выконвала Рэбека Ромін.

Здымкі «Першага класа» пачнуцца ў жніўні ў Лондане. Рэжысёрам фільма стане Мэцью Вон. У пракат карціна выйдзе 3 чэрвеня будучага года.

Фота: manasvini.hostlogarea.in