Кэйт Уінслет стане Вів'ен Вэствуд
Вядомая актрыса Кэйт Уінслет выканае ролю Вів'ен Вэствуд у карціне, якая распавядае пра жыццё гэтага легендарнага брытанскага дызайнера.
Такія чуткі былі распаўсюджаныя падчас нядаўняга парыжскага паказу маркі. Вядома, што выканаўчы дырэктар Карла Д'Амарыё паведаміў гасцям, што "Кэйт Уінслет выканае ролю Вів'ен у перыяд з 70-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён".
Мяркуецца, што прадзюсаваць стужку будзе студыя Universal. Нават прыкладная дата рэлізу карціны пакуль не паведамляецца.
Фота: www.joelrane.com