КХЛ адкрыла сайт, прысвечаны Матчу ўсіх зорак
Кантынентальная хакейная ліга адкрыла афіцыйны сайт, прысвечаны Матчу ўсіх зорак КХЛ. Гульня паміж камандай Яшына і камандай Ягра – зборнымі расійскіх і замежных гульцоў КХЛ – адбудзецца 10 студзеня на Чырвонай плошчы ў Маскве. На сайце можна не толькі даведацца пра дэталі мерапрыемства і замовіць квіткі. Тут можна і прыняць удзел у галасаванні, якое абярэ стартавыя пяцёркі і варатароў камандаў. Галасаванне працягнецца да 22 снежня.
"Прессбол"
"Прессбол"