КХЛ аштрафуе мінскае "Дынама" за дадаткі да кантрактаў

Віцэ-прэзідэнт Кантынентальнай хакейнай лігі Ўладзімір Шалаеў распавёў "Советскому спорту" пра сітуацыю з мінскім "Дынама". Па яго словах, ліга мае прававы рэгламент. Згодна з ім, мінскі клуб будзе аштрафаваны за наяўнасць дадатковых дамоваў да кантрактаў. Суму штрафу назаве дысцыплінарны камітэт.

Нагадаем, што апошнія дні вакол ХК "Дынама" склалася даволі скандальная абстаноўка. Некалькі легіянераў былі запрошаныя ў каманду, але потвм дамовы з імі былі скасаваныя або перагледжаныя.

Па словах Шалаева, КХЛ адразу паведаміла на сваім сайце, што ніводнага кантракту ў лізе не было зарэгістравана. На яго думку, скандал быў раздзьмуты на пустым месцы.