КХЛ: Памылкі арбітраў не ўплывалі на вынік матчу "Лакаматыў" — "Дынама"(Мінск)
З такой заявай выступіў дэпартамент судзейства Кантынентальнай хакейнай лігі пасля звароту кіраўніцтва беларускага клуба.
Як інфармуе БелаПАН, дзеянні арбітраў прызнаны хібнымі ў трох з дзесяці момантаў, якія прасіла разгледзець "Дынама". Двойчы суддзі прапусцілі парушэнні з боку гульцоў "Лакаматыва", за якія павінны былі быць прызначаны дзвюххвілінныя выдаленні. Акрамя таго, няслушным прызнана рашэнне арбітраў вынесці дзвюххвілінны штраф абаронцу гасцей Віктару Касцючонку на 54-й хвіліне.
Дэпартамент судзейства КХЛ "адзначае складаны характар матчу і тое, што судзейскія памылкі не паўплывалі на выніковы вынік, і ацэньвае дзеянні арбітраў сустрэчы як здавальняючыя".
Нагадаем, што матч паміж "Дынама" і "Лакаматывам" прайшоў 24 кастрычніка і завяршыўся перамогай яраслаўцаў 3:2.