Кід Рок асуджаны ўмоўна

Кід Року прысудзілі год умоўнага зняволення і 80 гадзінаў грамадскіх прац за ўдзел у бойцы. Таксама рокер абавязаны заплаціць штраф у тысячу долараў і прайсці курс праграмы па кантролю агрэсіі. Інцыдэнт, які паслужыў прычынай завядзення справы на 37-гадовага рокера, адбыўся ў кастрычніку 2007 года ў адным з рэстаранаў Атланты.

Пасля канцэрту, прысвечанаму выпуску новага альбома «Rock N Roll Jesus», Роберт Рычы (сапраўднае імя выканаўцы) і яшчэ пяць музыкаў яго гурта вырашылі перакусіць у адным з рэстаранчыкаў. Дзе ў рокераў завязалася спрэчка з адным з наведвальнікаў, якая перарасла ў бойку.

Усе шасцёра былі арыштаваныя на месцы. Трое музыкаў былі адразу адпушчаныя на волю, а трое астатніх паўсталі перад судом. Ні Кід Рок, ні яго паплечнікі, якія таксама атрымалі ўмоўныя тэрміны, не аспрэчвалі рашэнне суду.

Фота: amptdtheband.wetpaint.com