Кіеў і Мінск правялі харчовыя перамовы

Сёння ў Кіеве міністр аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Мікалай Прысяжнюк правёў перамовы з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаілам Русым. Бакі дамовіліся наконт распрацоўкі супольнага балансу з дэфіцытных відаў прадуктаў харчавання, паведамілі ІА REGNUM у прэс-службе украінскага ўрада.

Акрамя таго, паводле крыніцы, міністры абмеркавалі перспектывы стварэння сумесных прадпрыемстваў па вырошчванні насення кукурузы і люцэрны, працягу супрацоўніцтва і арганізацыі украінска-беларускіх кірмашоў сельгаспрадукцыі.