Кіеў плануе татальную эвакуацыю ў выпадку адключэння электрычнасці

Кіеў ужо сутыкаецца з частковым адключэннем электраэнергіі / The New York Times
Кіеў ужо сутыкаецца з частковым адключэннем электраэнергіі / The New York Times

У Кіеве пачалі планаваць поўнае адключэнне электраэнергіі. У гэтым выпадку прыйдзецца эвакуіраваць кіяўлян з горада. Прычына — з-за расійскіх абстрэлаў пашкоджана або разбурана каля 40% энергетычнай інфраструктуры Украіны.

Горад таксама ўсталёўвае 1000 пунктаў абагравання, якія можна выкарыстоўваць як бункеры.

Мы разумеем, што калі Расія працягне такія атакі, мы можам страціць усю нашу сістэму электразабеспячэння, — сказаў дырэктар дэпартамента муніцыпальнай бяспекі Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Раман Ткачук.

Пакуль сітуацыя кіраваная, і няма ніякіх прыкмет таго, што вялікая колькасць мірных жыхароў пакідае Кіеў, адзначыў Ткачук.

Калі не будзе электрычнасці, не будзе вады і каналізацыі, — працягнуў Ткачук. — Таму ў цяперашні час урад і гарадская адміністрацыя прымаюць усе магчымыя меры для абароны нашай сістэмы электразабеспячэння.

Мэр Кіева Віталь Клічко заклікаў кіяўлян мець дома запас вады, зараджаныя акумулятары, а таксама запас ежы і цёплыя рэчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.