Кіеўскае "Дынама" разграміла БАТЭ, чацверты гол забіў Мілеўскі
2 снежня "Дынама" (Кіеў) разграміла БАТЭ ў матчы Лігі Еўропы. "Бела-блакітныя" увозяць з Мінска ўпэўненыя 3 ачкі: на іх чатыры галы беларусы здолелі адказаць толькі адным дакладным стрэлам Няхайчыка пад самае заканчэнне гульні. З першых хвілінаў кіеўская каманда захапіла ініцыятыву і прыціснула БАТЭ да варотаў. Мэта каманды Алега Лужнага была зразумелая: не даць беларусам забіць хуткі гол, як гэта было ў 4 з 10 матчаў БАТЭ ў сёлетняй Лізе Еўропы. Прэсінг прынес плён: на 16-й хвіліне Вукоевіч пасля штрафнога дабіў мяч у вароты Гутара.
Выраўняць гульню ў БАТЭ так і не атрымалася. За першы тайм барысаўчане не здолелі нават змястоўна пагражаць варотам "Дынама"! Затое "бела-блакітныя" развілі поспех: на 43-й хвіліне пасля памылкі абаронцаў БАТЭ забіў Яроменка.
Пасля перапынку дынамаўцы яшчэ двойчы крыўдзілі "батонаў". Апошні гол у вароты БАТЭ забіў Арцём Мілеўскі — беларускі футбаліст, які некалькі гадоў таму прыняў украінскае грамадзянства і з'ехаў ва Ўкраіну на сталае месца жыхарства. Фанаты БАТЭ Мілеўскаму так і не даравалі: кожны раз, калі ён дакранаўся да мяча, трыбуны стадыёна "Дынама" зрываліся ў свіст. Так што гол Мілеўскага — гэта бадай што самае крыўднае для футбалістаў і заўзятараў БАТЭ, што магло адбыцца на полі.
Два месяцы таму ў Кіеве прынцыповыя сапернікі разыйшліся нічыёй 2:2. Гэты матч запомніўся не толькі адстаўкай трэнера кіеўлянаў Валерыя Газаева, але і канфліктам Мілеўскага з правым абаронцам БАТЭ Ігарам Шытавым. "Мы яшчэ ў Мінск прыедзем, клоўны!" — кінуў у спіну абаронцам БАТЭ расчараваны вынікам гульні Мілеўскі. І яны прыехалі.
На мяч Мілеўскага голам прэстыжу адказаў нападаючы БАТЭ Павел Няхайчык, які забіў "Дынама" і ў Кіеве. Хаця для фанатаў барысаўскага клуба, якіх, нягледзячы на люты холад, сабралося на трыбунах блізу 7 тысяч, гэта было слабым суцяшэннем.