Кіеўскі "Будивельник" можа пераехаць у Беларусь

Кіраўніцтва ўкраінскага хакейнага клуба "Будивельник" разглядае тры варыянты вырашэння праблемы з хатняй арэнай. Як адзначае "Советский спорт", з-за гэтай праблемы клуб могуць не дапусціць да ўдзелу ў КХЛ у будучым сезоне. Прэзідэнт клуба Багдан Гулямаў з дапамогай кіеўскіх уладаў хоча правесці рэканструкцыю арэны "Будивельник", што патрабуе грашовых уліванняў у памеры 11 мільёнаў долараў.

Другі варыянт – атрымаць дазвол КХЛ на правядзенне хатніх матчаў у маленькім палацы спорту "Тэрмінал". Магчымы і трэці сцэнар развіцця падзей – клуб пераязджае ў іншы горад. Пры гэтым разглядаецца варыянт са стадыёнамі ў Днепрапятроўску і ў адным з гарадоў Беларусі.