The Killers выдадуць дыск у лістападзе
Лас-вегаскія рокеры The Killers амаль скончылі працу над трэцім па ліку студыйным альбомам. Падрабязнасці пакуль не выдаюцца, але вядома, што рэліз кружэлкі
запланаваны на лістапад гэтага года.
Прадзюсуе альбом даволі вядомы Сцюарт Прайс, які ўжо супрацоўнічаў з The Killers – яго аўтарству належыць танцавальны рэмікс на песню «Mr Brightside», які ў 2005-м годзе стаў хітом еўрапейскіх танцполаў. Ён жа стаіць за паспяховым альбомам Мадоны «Confessions on a Dance Floor».
Нагадаем, што апошнім на сёння рэлізам The Killers з'яўляецца выдадзеная ў 2007-м годзе складанка бісайдаў і рарытэтаў «Sawdust», якая была адзначаная дуэтнай кампазіцыяй з Лу Рыдам «Tranquilize».
Фота: www.myspace.com