The Killers жадаюць праспяваць разам з Тайсанам
Амерыканскія сінці-рокеры The Killers задумалі ажыццявіць выдатную
ідэю: музыкі жадаюць праспяваць разам з баксёрам Майкам Тайсанам. Па меркаванні ўдзельнікаў гурта, такі нечаканы дуэт стаў бы выдатным упрыгожваннем іх выступу ў рамках якога-небудзь фэсту, якіх у Killers на гэтае лета запланавана шмат.
Як гаворыць бубнач гурта Роні Ванучы, The Killers добра знаёмыя з зоркай бокса, якой таксама некалі далі мянушку «забойца» за агрэсіўныя паводзіны на рынгу. Роні лічыць, што іх «тэматычнае» супрацоўніцтва было бы вельмі дарэчным.
«Мы пазнаёміліся з Тайсанам у адным з лас-вегскіх клубаў-караоке, - распавядае ўдарнік The Killers. – Зірнулі адно на аднаго і зразумелі – гэта каханне з першага погляду! Пазнаёміўшыся, мы трошкі памучылі аўдыторыю харавым выкананнем песні Ўітні Х'юстан «I Wanna Dance With Somebody». І трэба прызнацца – Майк выдатна спявае! Пасля гэтага ў нас з'явілася ідэя запрасіць яго праспяваць з намі на адным з канцэртаў».
На пытанне, якую песню Killers жадалі б выканаць дуэтам з Майкам Тайсанам, Роні адказаў: «Пэўна, «Shadowplay» Joy Division. Думаю, атрымалася б вельмі файна». Сам Тайсан пакуль адмоўчваецца.
Фота: www.ramdam.com