Кінакампанія Warner Bros. скарачае штат на 10 адсоткаў

Кінакампанія Warner Bros. у найбліжэйшыя некалькі тыдняў скароціць штатны расклад на 10 адсоткаў. Аб гэтым 21 студзеня паведамляе AFP. У сувязі з сусветным фінансавым крызісам і дрэннымі бізнэс-прагнозамі Warner Bros. ліквідуе 800 працоўных месцаў па ўсім свеце. Згодна з дадзенымі Associated Press, скарачэнне кране галоўным чынам пасады ў каліфарнійскай штаб-кватэры кампаніі. Акрамя звальненняў, гаворка ідзе пра незапаўненне вакансій.

У 2008 годзе Warner Bros. выпусціла фільм рэжысёра Крыстофера Нолана "Цёмны рыцар", які стаў самай касавай карцінай года. Зборы ад паказу фільма, паводле дадзеных AFP, склалі 1,77 мільярды долараў. Аднак, як паведамляе Associated Press, агульныя прыбыткі кампаніі ў трэцім квартале 2008 года ўпалі на дзевяць адсоткаў.

Фота: www.segodnya.ua