Кінапаказ, прысвечаны 80-годдзю Караткевіча, пачнецца 22 лістапада

У офісе Партыі БНФ сёння пачнецца кінапаказ, прысвечаны 80-годдзю Уладзіміра Караткевіча. На працягу пяці вечароў будуць паказаныя пяць фільмаў: “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Паром”, “Лісце каштанаў”, “Маці ўрагану” і “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Пачатак паказаў у 18.30.