Kings Of Leon падаліся ў дызайнеры

Амерыканскія рокеры Kings Of Leon вырашылі не адставаць ад сваіх калег і выступіць ў ролі дызайнераў: музыкі рыхтуюць “імянную” калекцыю мужчынскага адзення, якая прадставіць скураныя жакеты, кашулі, гальштукі, джынсы, банданы і шалікі. Браты Фалаўіл працавалі над мадэлямі сумесна з дызайнерам французскага брэнда Surface To Air. Прэзентацыя калекцыі адбудзецца на пачатку снежня. Набыць жа адзенне ад Kings Of Leon можна будзе толькі ў адзінай краме Paris Texas, якая знаходзіцца ў Капенгагене. Усе мадэлі выпускаюцца абмежаваным тыражом, літаральна ў колькасці некалькі экземпляраў.

Фэны ўжо зараз могуць пазнаёміцца з калекцыяй на старонцы крамы. Апроч таго, рэч, якая спадабалася, можна зарэзерваваць. Кошт мадэляў вагаецца ад 70 (бандана) да 800 еўра (скураныя курткі).

Фота: jajco.livejournal.com