Kings Of Leon выдаюць нечакана вясёлы альбом
Амерыканскі гурт Kings Of Leon практычна скончыў працу над новым альбомам і плануе выдаць яго ў бліжэйшыя месяцы, паведамляе MTV. Паводле словаў бубнача гурта Нэта Фолаўіла, па змесце новы дыск
атрымаўся трошкі нечаканым нават для саміх удзельнікаў калектыву.
Маўляў, яны збіраліся зрабіць дыск «больш змрочным, чым звычайна». «А ён
атрымаўся вясёлым», - тлумачыць Фолаўіл.
Мяркуецца, што некаторыя новыя песні Kings Of Leon прагучаць ужо 10-13 чэрвеня на фэсце «Банаро» ў штаце Тэнэсі.
Фота: zvezdi.ru
Мяркуецца, што некаторыя новыя песні Kings Of Leon прагучаць ужо 10-13 чэрвеня на фэсце «Банаро» ў штаце Тэнэсі.
Фота: zvezdi.ru