Кіраўніцтва АДС сёння разгледзіць "справу Ляўковіча"
"Справу Анатоля Ляўковіча" разгледзіць у панядзелак кіраўніцтва Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Яно збянтэжанае заявамі кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) на старонках прэзідэнцкай газэты "Советская Белоруссия".
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што меркаванне Ляўковіча, якое прагучала ў інтэрв'ю, не адпавядае пазіцыі АДС. Калі высветліцца, што з Ляўковічам салідарная і яго партыя, можа паўстаць і пытанне аб выключэнні БСДП (Грамада) са складу Аб'яднаных сілаў, адзначае сайт bdg.by.
Нагадаем, Анатоль Ляўковіч на старонках "СБ" заявіў, што дэмакратычныя сілы дарма сталі ў апазіцыю Лукашэнку і вялі з ім барацьбу, бо яго "выбрала і падтрымлівае большасць народа". Паводле Ляўковіча, атрымлівалася, што апазіцыянеры змагаліся з большасцю народа.
Кіраўнік БСДП (Грамада) адзначыў, што яго партыя будзе настойліва шукаць кантакты з уладай, каб "стаць паўнавартасным суб'ектам сістэмнага палітычнага працэсу".