Кіраўніцтва Мінска праверыць працу камунальнікаў

Аб'езд Мінска кіраўніцтвам горада адбудзецца на пачатку траўня. Ён стане завяршальным этапам у правядзенні месячніка па добраўпарадкаванні сталіцы. Пра гэта 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі заявіў намеснік начальніка аддзела гарадской гаспадаркі Мінгарвыканкаму Андрэй Мельнікаў. Мельнікаў: "Прадпрыемствамі, арганізацыямі сумесна з камунальнымі службамі будуць выкананы шэраг мерапрыемстваў па прывядзенні ў парадак сваіх уласных тэрыторый. У адпаведнасці з правіламі добраўпарадкавання горада Мінску за прадпрыемствамі замацаваны пэўныя вуліцы. Любое пажаданне насельніцтва ўдзельнічаць у месячніку будзе ўхвалена. Для гэтага неабходна звярнуцца ў адпаведныя ЖЭСы".

На працягу красавіка можна будзе не толькі дапамагчы працаўнікам ЖЭСаў навесці парадак на вуліцах, але і бясплатна зняць з уліку і выклікаць адмыслоўцаў для ўтылізацыі старога аўтамабіля.